viasna on patreon

Пракуратура прызнала дапушчаныя парушэнні пры правядзенні вобыска ў Вітольда Ашурка

2015 2015-08-29T23:28:28+0300 2015-08-29T23:29:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozauka_akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Флэш-моб каля прахадной шклозавода “Нёман”. Фота Радыё Рацыя.

Флэш-моб каля прахадной шклозавода “Нёман”. Фота Радыё Рацыя.

   Грамадскі актывіст Вітольд Ашурак з гораду Бярозаўка, што ў Гродзенскай вобласці, атрымаў адказы на свае скаргі, якія ён накіроўваў у пракуратуру і Следчы камітэт Лідскага раёну. Падставай для скаргаў паслужыў вобыск, які быў праведзены ў кватэры Ашурка ў яго адсутнасць 27 ліпеня бягучага года. Вобыск праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля правядзення невядомымі флэш-мобу з запальваннем дымавых шашак каля транспартнай прахадной шклозаводу “Нёман”. Пасля гэтага ў Бярозаўцы прайшоў шэраг ператрусаў.
   Службовыя асобы, якія праводзілі вобыск у кватэры Ашурка, не выканалі патрабавання закону і не пакінулі копіі пратаколу вобыску. Вітольд Ашурак звяртаў на гэта ўвагу ў скаргах, а таксама прасіў вярнуць яго забраныя асабістыя рэчы, у тым ліку кампутарную тэхніку.

   Выконваючы абавязкі пракурора Лідскага раёна Андрэй Сакомскі паведаміў Вітольду Ашурку, што сапраўды ў дзеяннях оперупаўнаважанага аддзелу крымінальнага вышуку Лідскага РАУС лейтэнанта міліцыі Яўгена Рума выяўлены парушэнні часткі 4 артыкулу 212 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – наконт гэтага вынесена пастанова аб пачынанні дысцыплінарнай вытворчасці, якая накіравана для разгляду па сутнасці начальніку Лідскага РАУС.

   Следчы Лідскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Анатоль Бічэль паведаміў Ашурку, што копія ягонай скаргі далучана да матэрыялаў крымінальнай справы і будзе разгледжана ў яе рамках. Начальнік раённага аддзелу Следчага камітэту палкоўнік Аляксандр Урбановіч асобным афіцыйным лістом паведаміў, што падставай для правядзення ператрусу ў Ашурка з’явілася пісьмовая інфармацыя крымінальнай міліцыі Лідскага РАУС. Далейшы лёс забранай маёмасці Вітольда Ашурка будзе вырашаны ў рамках расследавання згаданай крымінальнай справы, пра што яму паведамяць дадаткова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства