viasna on patreon

Крычаўская раённая камісія не знайшла несапраўдных подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч

2015 2015-08-28T16:08:25+0300 2015-08-28T16:08:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-karat-agit-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 жніўня ў Крычаве адбылося пасяджэнне Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім былі агучаныя вынікі праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў.

Пасяджэнне прайшло на працягу 8 хвілін. Была агучана інфармацыя, што па выніках праверкі адабраных падпісных лістоў былі прызнаны несапраўднымі два подпісы, пададзеных за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі, што склала 0,1% ад правяраемых подпісаў, і тры подпісы за вылучэнне Мікалая Улаховіча (10,3%). Усе адабраныя для праверкі подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч прызнаны сапраўднымі.

Такім чынам, пасля праведзенай праверкі ў Крычаўскім раёне за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі прызнаны сапраўднымі 11 823 подпісы, за вылучэнне Мікалая Улаховіча -- 141, за Таццяну Караткевіч – 766.

На пасяджэнні Крычаўскай раённай выбарчай камісіі прысутнічалі назіральнікі ад БХК і ад Савета ветэранаў. Назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Сяргей Няроўны адзначыў, што пасяджэнне камісіі прайшло без парушэнняў, быў неабходны кворум. Сяргей Няроўны кажа, што яго толькі вельмі здзівіў вельмі значны, практычна ў два разы, рост колькасці падпісаўшыхся за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі выбаршчыкаў у параўнанні з 2010 годам. Калі ў 2010 годзе ў Крычаўскім раёне за вылучэнне Аляксандра Рыгоравіча на пасаду прэзідэнта РБ падпісалася 5 988 выбаршчыкаў, то ў 2015 г. колькасць такіх падпісантаў павялічылася да 11 823, што складае амаль палову дарослага насельніцтва Крычаўскага раёна. Пры гэтым нельга сказаць, што на працягу апошніх пяці гадоў жыхары Крычаўскага раёна сталі жыць значна лепш, хутчэй, наадварот, узровень жыцця пагоршыўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства