viasna on patreon

"Станцыя Харкаў" распачала новы праект дапамогі перасяленцам у рэгіёнах

2015 2015-08-08T21:05:28+0300 2015-08-08T21:05:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/11796285_1614087808864110_275983676046717591_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар праекту "Станцыя Рэгіён" Аліса Венеўцава

Каардынатар праекту "Станцыя Рэгіён" Аліса Венеўцава

Агенцтва ААН па справах уцекачоў распачало праект падтрымкі ўнутраных перасяленцаў ў Харкаўскай вобласці. Партнёрам міжнароднай структуры выступіла дабрачынная арганізацыя Станцыя "Харкаў", якая больш за год займаецца дапамогай тым, хто збег з зоны баявых дзеянняў. Сумесны праект называецца "Станцыя Рэгіён". Ён будзе доўжыцца паўгода. Сродкі ад гэтага праекта будуць накіраваныя на арганізацыю работы новых пунктаў падтрымкі ўнутраных перасяленцаў ў некалькіх райцэнтрах Харкаўскай вобласці. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб Чугуеве, Барвенково, Купянску і Балаклее. Таксама "Станцыя Рэгіён" будзе працаваць на існуючых пунктах "Станцыі Харкаў" ў Харкаве і Ізюме. Кансультацыйныя цэнтры будуць аказваць інфармацыйныя, прававыя паслугі і псіхалагічную падтрымку перасяленцам.

Каардынатар праекту Аліса Венеўцава распавяла пра тое, якім чынам будуць дзейнічаць валанцёры ў іншых гарадах Харкаўскай вобласці, дзе няма мясцовых філій і адзначыла, што распачатая ініцыятыва сапраўды дапаможа паспрыяць адаптацыі перасяленцаў, колькасць якіх у Харкаўскай вобласці пастаянна павялічваецца.

"Таксама мы ні ў якім разе не адмаўляемся ад гуманітарнага кірунку, таму што ў раёнах гэта сапраўды важна. На жаль гуманітарны кірунак не з'яўляецца часткай гэтага праекта, таму мы будзем шукаць дадатковыя рэсурсы. Што тычыцца астатніх населеных пунктаў Харкаўскай вобласці, у якіх меншая колькасць перасяленцаў, то яны будуць інфармаваныя з дапамогай гарачай лініі кол-цэнтра, які знаходзіцца ў Харкаве, а таксама з дапамогай мабільных брыгад у складзе якіх абавязкова будзе юрыст і псіхолаг. У дадзеным праекце плануецца каля 180 такіх паездак па гарадах Харкаўскай вобласці "

Адзін з лакальных праэктаў Станцыя Рэгіён мае назву “Пад аркаю” і лакалізаваны ў горадзе Ізюм, у якім за апошні час дапамогу атрымалі больш за 16 тысяч уцекачоў. Узначальвае гэтую філію Марына Альфёрава.

“Побач з гуманітарнымі пытаннямі ўсё часцей становяцца праблемы звязаныя з інфармацыйна-сацыяльным напрамкам. У Ізюме працаваў юрыст, былі таксама і кансультанты, але колькасць гадзін іх працы не магла пакрыць усе патрэбы людзей. Таму гэтая праграма вельмі дапамагла горадуі нашаму цэнтру".

Гэта не першы сумесны праект міжнародных дабрачынцаў і харкаўскіх валанцёраў. У траўні гэтага года Чэхія перадала 22 тоны дапамогі для перасяленцаў з Данбаса. Перасяленцам перадалі прадметы асабістай гігіены, адзенне і неабходныя ва ўладкаванні побыту рэчы. Дапамога сабрала чэская дабрачынная арганізацыя з горада Брно.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства