viasna on patreon

Мазыр: праваабаронца даведаўся пра паседжанне па ўтварэнні ўчасткаў пост-фактум

2015 2015-08-07T15:28:04+0300 2015-08-07T15:28:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца, удзельнік маніторнгу выбараў Уладзімір Целяпун прыйшоў да высновы, што мясцовыя ўлады не спяшаюцца выконваць пастанову ЦВК №22 ад 1 ліпеня 2015 года. У нарматыўным акце гаворыцца, што інфармацыя па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта друкуецца ў мясцовых газетах і размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах выканкамаў. Гэта тычыцца і рашэнняў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах.

«Мазырскія ўлады загадзя не размясцілі абвестку на сайце райвыканкаму і ў адмысловай рубрыцы аб паседжанні па стварэнні ўчасткаў, узгадненні іх межаў, месцах знаходжання ўчастковых камісій. Я не змог прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні участкаў для галасавання ў Мазырскім раёне. Абвестках на сайтах не было (па некалькі разоў на дзень я праглядаю інфармацыю там), а па тэлефоне мяне не папярэджвалі і не запрашалі. І вось толькі сёння, 7 жніўня, на сайце райвыканкама ўжо па факту з'явілася рашэнне аб стварэнні ўчасткаў», - пракаментаваў Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства