viasna on patreon

Кітай. Масавыя допыты праваабаронцаў

2015 2015-07-17T15:23:49+0300 2015-07-17T15:23:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chine.png

Апошнімі днямі паліцыя праслухоўвае і праводзіць вобшукі больш як 200 адвакатаў, працаўнікоў адвакацкіх кантор і іншых праваабаронцаў — паведаміла арганізацыя, якая аб’ядноўвае юрыстаў CHRLCG.

Многіх выклікалі даваць паказанні па некалькі разоў. Іх папярэджвалі, што яны павінны маўчаць у справе допытаў — паінфармавала China Human Rights Lawyers Concern Group з сядзібай у Ганконгу.

У паліцыі юрысты чулі, што павінны стрымлівацца ад удзелу ў «далікатных справах» і не прымаць удзел у абароне арыштаваных адвакатаў, як, напрыклад, Ванг Ю. Ванг з'яўляецца адной з найлепшых адвакатаў у Кітаі, удзельнічала ў найважнейшых справах, звязаных з правамі чалавека. Кітайскія ўлады абвінавацілі яе ў прыналежнасці да «злачыннай групоўкі».

У мінулым годзе ў Кітаі была арыштаваная амаль тысяча праваабаронцаў. Гэта столькі, колькі за папярэднія два гады. Сярод іх былі адвакаты, журналісты і ліберальныя інтэлектуалы. Яны траплялі пад хатні арышт, былі пазбаўленыя магчымасці выказвацца, прымушаныя выязджаць за мяжу.

У Кітаі судовая ўлада ў вялікай ступені знаходзіцца пад палітычнымі ўплывамі. Камуністычная партыя Кітая кантралюе суды, пракуратуру і паліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства