viasna on patreon

Брэст: чарговая акцыя ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча (фота)

2015 2015-07-17T13:53:31+0300 2015-07-17T13:53:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-statkevich-akcija--1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца, на рэкламных тумбах каля найбольш ажыўленых вуліц Брэста з'явіліся вялікія плакаты ў падтрымку Мікалая Статкевіча.

Такім чынам удзельнікі акцыі не толькі нагадалі пра свае патрабаванні вызвалення кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, але і распаўсюджвалі сярод жыхароў і гасцей горада інфармацыю пра лёс палітычнага апанента цяперашаніх беларускіх уладаў.

Паплечнікі Мікалая Статкевіча падалі дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для збору подпісаў для вылуэчння яго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі падчас сёлетніх выбараў. Гэтая ініцыятыўная група складаецца больш чым з 1700 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства