viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-07-14T11:07:31+0300 2015-07-14T11:07:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Палітвязень Юры Рубцоў абвясціў галадоўку; У папраўчай калоніі не спыняецца ціск на вязня Мікалая Дзядка; Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Іллі Дабратвора ды іншыя навіны.

"Падзея": Праваабронцы працягваюць маніторынг за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". У сваёй штотыднёвай справаздачы гэтым разам яны асобна закранулі пытанні, якія былі разгледжаны на першым пасля прызначэння выбараў Прэзідэнта пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Арганізатары кампаніі звярнулі асаблівую ўвагу на дыскрымінацыйны падыход ЦВК.

Госць рубрыкі "Асоба" - Юры Чаўсаў, юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі распавядае пра становішча ў галіне рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.

У музычных паўзах -  кампазіцыі з новага альбома гурта Šuma .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства