viasna on patreon

Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з адным сябрам незалежнага прафсаюзу

2015 2015-07-02T22:27:32+0300 2015-07-02T22:33:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

У Бабруйску сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Пічугоў даведаўся, што з ім не працягнулі працоўны кантракт за дзень да яго сканчэння. Па калектыўнай дамове адміністрацыя мусіла папярэдзіць Сяргея Пічугова за месяц да канца тэрміну, але "свабодаўцу" нават не платумачылі прычыну звальнення.

Са слесарам-інструментальшчыкам пятага разраду адміністрацыя заводу ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) развітваецца аналагічным чынам ужо другі раз. Першы выпадак быў два гады таму. Але тады ў Сяргея Пічугова ўсё ж атрымалася адстаяць сваё права на працу.

Сяргей Пічугоў адпрацаваў на ТДіА 11 гадоў. Яго жонка таксама працуе на гэтым заводзе, зараз яна ў дэкрэтным адпачынку. У хуткім часе яна народзіць трэцяе дзіця. Старэйшы сын навучаецца ў ВНУ, сярэдняму год і восем месяцаў. Калегі Сяргея абураюцца тым, што адміністрацыя пайшла на звальненне, ведаючы, што "свабодаўцу" трэба карміць такую вялікую сям'ю. Яны нават збіралі подпісы за тое, каб Сяргея Пічугова пакінулі на працы, але не змаглі пераканаць завадскую адміністрацыю.

У бліжэйшы час старшыня СПБ Міхаіл Кавалькоў і Сяргей Пічугоў збіраюцца патрапіць на прыём да кіраўніцтва бабруйскага гарвыканкаму. Калі чыноўнікі не адрэагуюць - будуць звяртацца ў суд.

Нагадаем, што сябры СПБ ўжо некалькі год сістэматычна дыскрымінуюцца завадскім кіраўніцвам. Яшчэ больш ціск на іх узмацніўся пасля галадоўкі, у якой бралі ўдзел 12 чалавек, у тым ліку і Сяргей Пічугоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства