viasna on patreon

Мінюст: Баланс выкарыстання дзяржаўных моваў не забяспечваецца

2015 2015-06-28T23:41:42+0300 2015-06-28T23:41:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minjust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян. Прэферэнцый і пераваг рускай мовы над беларускай на заканадаўчым узроўні Мінюст не заўважыў, але прызнаў дысбаланс выкарыстання дзяржаўных моваў на практыцы.

“Якіх-небудзь прэферэнцый і пераваг на заканадаўчым узроўні беларускай або рускай мове не надаецца. Аднак баланс выкарыстання дзяржаўных моў на практыцы не заўсёды забяспечваецца. Так, на дадзены момант у большасці сфер грамадскіх адносін ужываецца руская мова”, - канстатуе начальнік галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Г. С. Шпак.

Галоўным упраўленнем прызнаецца, што прыняцце нарматыўных прававых актаў на беларускай мове абмяжоўваецца адукацыйнай, навуковай, культурнай і рэлегійнай сферамі. Улічваючы той факт, што карэкціроўка Закона аб мовах не прадугледжана планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год, Мінюст рэкамендуе звярнуцца па гэтым пытанні ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў для ўнясення адпаведных зменаў у моўнае заканадаўства падчас падрыхтоўкі плана законапраектаў на 2016 год.

Разам з тым Міністэрства юстыцыі прызнае, што пашырэнне выкарыстання беларускай мовы не можа быць вырашана шялхам простай карэкціроўкі Закона аб мовах, а патрабуе выпрацоўкі комплекса мераў у дадзеным кірунку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства