viasna on patreon

Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін

2015 2015-06-26T15:33:03+0300 2015-06-26T15:33:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leychuk.png
журналіст Алесь Ляўчук

журналіст Алесь Ляўчук

На пасяджэнне не з’явіўся сведка па справе. Нагадаем, што журналіста вінавацяць у незаконным вырабе інтэрв’ю з мясцовым футбалістам Раманам Васілюком. Сам жа Васілюк толькі дзякуе карэспандэнту за матэрыял і ніякага парушэння не бачыць.

Адміністрацыйны пратакол супраць Алеся Леўчука склалі 23 чэрвеня. Аўтар пратакола старшы лейтэнант міліцыі Барыс Дзмітрук звінаваціў журналіста ў працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Сам жа Ляўчук сцвярджае, што па-першае, паводле Канстытуцыі мае права на свабоды збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі, а па-другое, з’яўляецца карэспандэнтам беларускага інфармагецтва “БелаПАН”. Якое, у сваю чаргу, можа прадаваць інфармацыйныя матэрыялы каму заўгодна.

Нагодай для справы стаў рэпартаж на тэлеканале “Белсат”, дзе распавядаецца пра дасягненні вядомага футбаліста Рамана Васілюка, які першым з гульцоў зрабіў 100 галявых перадач у матчах чэмпіянату Беларусі. Сам Васілюк, апытаны міліцыяй, не аспрэчыў факт інтэрв’ю і ня бачыць у гэтым нічога кепскага.

Калі адновяцца слуханні супраць Леўчука невядома, але пазаўчора на журналіста міліцыянты склалі яшчэ адзін аналагічны пратакол – цяпер ужо за рэзанансны сюжэт пра нядаўні рэлігійны канфлікт у аграгарадку Белавежскі.

Тым часам на падставе згаданага артыкула 22.9 КаАП журналіста судзілі ўжо двойчы: напрыканцы 2014 года ён быў пакараны штрафам у 40 базавых (6 мільёнаў рублёў), а сёлета ў сакавіку – на 21 базавую велічыню (3 мільёны 780 тысяч рублёў), прычым другі суд адбыўся без удзелу самога фрылансера.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства