viasna on patreon

Шосты штраф за фрыланс

2015 2015-06-09T13:12:32+0300 2015-06-09T13:12:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski-2.jpg
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Гомельскія суды на падставе пратаколаў міліцыі аштрафавалі сёлета журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага агулам на 25 мільёнаў.

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алеся Осіпава 9 чэрвеня 2015 году пакарала журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага адміністрацыйным штрафам на 30 базавых велічыняў (5,4 мільёна рублёў) — за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Падставай стаўся відэасюжэт «Самагубства выкладчыцы», паказаны на «Белсаце» сёлета ў красавіку. У ім распавядалася пра суіцыд маці дваіх дзяцей, выкладчыцы катэдры беларускай мовы філялягічнага факультэту Гомельскага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, кандыдата філялягічных навук Сьвятланы А.

«Сёлета гэта ўжо шосты штраф за фрыланс, за маё канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі. Міліцыя й суды зарабілі на мне 25 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Гэта непрыхаваны ціск за маю журналісцкую і грамадзкую дзейнасьць», — лічыць Кастусь Жукоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства