viasna on patreon

У Канстытуцыйным судзе магілёўскаму праваабаронцу прапанавалi сабраць 50 тысяч подпiсаў

2015 2015-06-04T15:20:41+0300 2015-06-04T15:22:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Барысу Бухелю прыйшоў адказ намесніцы старшыні Канстытуцыйнага суда Вольгi Сяргеевай, якая разглядзела яго зварот па факце наяўнасцi прабелаў, калізій і прававой недакладнасці ў дзеючым заканадаўстве. 
Не так даўно Барыс Бухель накіраваў ліст ў Канстытуцыйны суд краіны з прапановамі ўдасканаліць дзеючае заканадаўства. Праваабаронца патлумачыў, што неаднаразова працаваў з людзьмі, якія пакутавалі з-за наяўнасці ў законах істотных недапрацовак. Спадар Барыс у звароце падрабязна выклаў сутнасць сваіх прэтэнзіяў: распавёў пра справы жыхароў Магілёўшчыны, зрабіў вытрымкі з заканадаўчых актаў, прывёў аргументы на карысць сваёй пазіцыі. Аднак Начальнік сакратарыята Аляксандр Каравай паведаміў, што пры разглядзе зварота прабелаў, калізій і прававой недакладнасці ў заканадаўстве не выяўлена. А таксама абвесціў, што грамадзяне не маюць права напрамую звяртацца ў Канстытуцыйны Суд з заявамі аб неканстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў і іх асобных прававых норм. 

Барыс Бухель накіраваў скаргу на адказ Аляксандра Каравая. Праваабаронца настойваў на распачатку вытворчасці па справе аб ліквідацыі прабелаў, калізій і прававой недакладнасці ў дзеючым заканадаўстве. Некалькi дзён таму праваабаронца атрымаў адказ на свой зварот: 

- Вольга Сяргеева зноў галаслоўна сцвярджае, што прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці ў прыведзеных прававых нормах ПВКаАП Канстытуцыйны суд не выявіў. Намеснiк старшынi цалкам абыйшла маўчаннем названыя мной розныя калізіі і прабелы ў разглядаемых заканадаўчых актах. У Законе "Аб канстытуцыйным судаводстве", напрыклад, ужыты новы тэрмін "прававая нявызначанасць", але вызначэнне яму не дазена ні ў адным нарматыўным акце, - кажа ён.  
Барыс Леанiдавiч лiчыць, што суддзi Канстытуцыйнага суда здзяйсняюць падмену паняццяў. 
- Маё патрабаванне аб навядзенні элементарнага парадку ва ўзгаданых прававых нормах падмяняецца пытаннямi ўдасканалення ПВКабАП. I на гэтай падставе намеснік старшыні Вольга Сяргеева прапануе накіраваць Прэзiдэнту і яшчэ тром суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, лiст з маiмi прапановамi. Больш затое, суддзя прапануе мне сабраць 50 000 подпісаў.

Праваабаронцу здзiўляюць такiя прапановы. Ён ўпэўнены, што яго аругменты наўпрост не хочуць разбiраць. 
- Мае доказы цалкам абгрунтаваныя, але на iх напрост не адказваюць. У сваiх лiстах суддзi падмяняюць паняцці, разважаюць і даюць парады па пытаннях, якія я не ўздымаю. Акрамя гэтага, па вынiку мне заяўляюць, што я павiнен звярнуцца амаль што не да Прэзiдэнта краiны. Але па закону фізічным і юрыдычным асобам можна звяртацца ў Канстытуцыйны суд, якi, у сваю чаргу, мае магчымасць па ўласнай ініцыятыве ўзбуджаць вытворчасць па справе аб ліквідацыі ў нарматыўных прававых актах недахопаў, выключэнні ў іх калізій і прававой недакладнасці,- зазначыў Барыс Бухель.

"Магілёўская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства