viasna on patreon

РЭП аспрэчвае забарону мітынга на 1 мая

2015 2015-05-12T12:39:30+0300 2015-05-12T12:39:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 мая Беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) абскардзіў забарону Мінскага гарвыканкама на правядзенне Першамайскага мітынгу. Скарга пададзеная ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Мітынг, прысвечаны падтрымцы прафсаюзаў і у абарону сацыяльна-працоўных правоў і эканамічных інтарэсаў працоўных планавалася правесці 1 мая у парку Дружбы народаў.

У лісце, які быў атрыманы 28 красавіка адмову чыноўнікі матывавалі тым, што у гэты час час на тэрыторыі Парку Дружбы народаў запланаванае правядзенне масавага гуляння, канцэрт і  спартыўныя спаборніцтвы.

РЭП не пагадзіўся з рашэннем Мінскага гарвыканкама аб забароне на правядзенне мітынгу і звярнуўся са скаргаю ў суд, які просяць прызнаць незаконным і адмяніць рашэнне Мінскага гарвыканкама аб забароне на правядзенне першамайскага мітынгу.

- Сваёй адмовай Мінгарвыканкам парушыў Канстытуцыю, закон Аб прафсаюзах, статут прафсаюза РЭП і само рашэнне Мінгарвыканкама ад 2 чэрвеня 2011 года., якое вызначае сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў: цэнтральная сцэнічная пляцоўка парку Дружбы народаў; летні тэатр парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка; пляцоўка каля фантана, размешчанага ў Кіеўскім скверы. Аднак з 2011 года і прафсаюзу, і грамадзянам адмаўляюць у правядзенні масавых мерапрыемстваў, чым парушаюць нашы канстытуцыйныя правы. Мы не маем намеру мірыцца з грубым парушэннем нашых правоў, - адзначыў у інтэрв'ю praca-by.info старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

З 2011 года Мінгарвыканкам неабгрунтавана забараняе прафсаюзу РЭП і яго членам правядзенне любых масавых мерапрыемстваў у месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства