viasna on patreon

У Рэчыцы праходзіць выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання

2015 2015-03-26T17:11:47+0300 2015-03-26T17:18:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vystava_rechyca_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання у Рэчыцы

Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання у Рэчыцы

У памяшканні Рэчыцкага грамадска-палітычнага цэнтру працягвае працу выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», куды яна пераехала апошнім часам з Гомеля. Экспазіцыя змяшчае плакаты з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і мастака Алега Аблажэя. У працоўны час кожны жадаючы можа наведаць выставу.

Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання дастаткова актуальная ў звязку з вынесеным 18 сакавіка смяротным прысудам жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову.

Нагадаем, выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і ўжо прайшла ў Мінску, Магілёве, Гомеле.

Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання у Рэчыцы
Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання у Рэчыцы
Другі аргумент супраць смяротнага пакарання -- выканаўцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы
Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – Невыдача цел пакарных сваякам – з’яўляецца жорсткім абыходжаннем
Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – Невыдача цел пакарных сваякам – з’яўляецца жорсткім абыходжаннем

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства