viasna on patreon

Баранавіцкія ўлады прагназуюць прадпрымальніцкую актыўнасць і праводзяць прафілактычныя сустрэчы (фота)

2015 2015-03-01T13:29:38+0300 2015-03-01T13:29:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-ip-shod-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідар баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус 28 лютага быў выклікны на індывідуальную размову ў гарадскі аддзел унутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама. Намеснік начальніка ГАУС падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі правёў з ім прафілактычную размову аб неабходнасці выканання законаў падчас актыўнасці прадпрымальнікаў, якая, на думку Мікалая Чарнавуса, павінна непазбежна ўзрасці ў выніку ўступлення ў сілу 1 сакавіка ўказа Прэзідэнта № 222.

– 27 лютага ў вялікай зале Дома саветаў гарадскія ўлады нас таксама сабралі не столькі для размовы пра цяперашні стан малога бізнесу ў краіне, але і каб папярэдзіць, што ні мясцовая, і тым болей ні цэнтральная ўлады не пойдуць на аніякія паслабленні прадпрымальнікам у выніку дзеяння сумнавядомага ўказа Прэзідэнта № 222, – паведаміў індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Рамейка.

Ён упэўнены, што гэтыя сустрэчы і размовы маюць не столькі прафілактычныя мэты, колькі імкненне прадстаўнікоў улады раскалоць і запалохаць індывідуальных прадпрымальнікаў, гатовых да актыўных сацыяльных дзеянняў.

 

Фота: сустрэча прадстаўнікоў гарадскіх улад з баранавіцкімі прадпрымальнікамі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства