viasna on patreon

У Светлагорскім судзе высветлілі: пікет можа быць дазволены на плошчы

2015 2015-01-28T14:10:44+0300 2015-01-28T14:10:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liashenka-jury-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка.

Юры Ляшэнка.

У судзе Светлагорскага раёна завяршылася справа па скарзе грамадзяніна Юрыя Ляшэнкі на Сяргея Мяркулава, які да нядаўняга часу быў намеснікам старшыні райвыканкама. У мінулым годзе С. Мяркулаў не дазволіў інваліду пікет на Цэнтральнай плошчы, спасылаючыся на рэшэнне райвыканкама за 2008 год. Паводле гэтага рашэння, для масавых мерапрыемстваў была вызначана сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку (якая ўжо не існуе).

У апошнім судовым паседжанні па справе, якое прайшло 26 студзеня, у якасці прадстаўніка грамадскасці ўдзельнічаў і выступіў кіраўнік Светлагорскай арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Сяргей Дайнека. Хоць загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Наталля Нічыпарэнка выказалася супраць яго ўдзелу ў працэсе.

Ю. Ляшэнка абгрунтаваў сваю нязгоду з забаронай пікету на Цэнтральнай плошчы:

«Згодна з артыкулам 9 Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, "мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі могуць быць вызначаны пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у СМІ". Аднак дадзены Закон не забараняе правядзенне масавых мерапрыемстваў у іншых месцах, акрамя месцаў, у якіх правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца ў адпаведнасці з арт. 9 дадзенага Закона.»

Артыкул 9 не дапускае правядзенне масавых мерапрыемстваў, у прыватнасці, бліжэй 50 метраў ад будынкаў выканкамаў. Раней суддзя двойчы даручаў работнікам выканкама прадаставіць план Цэнтральнай плошчы з указаннем яе памераў. Аднак і на гэты раз прадстаўніца выканкама Н. Нічыпарэнка прынесла толькі аэрафотаздымак, на падставе якога сцвярджала, што далей 50 м ад выканкама месца на плошчы няма. Копію плана, сказала яна, можна атрымаць толькі ў Светлагорскім бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, а гэта – паслуга платная (каля 30 тыс. руб. – карэсп.).

Таму суддзя зрабіў перапынак у пасяджэнні, і ўдзельнікі працэсу на аўтамабілі Ю. Ляшэнкі з'ездзілі на плошчу. Яны зрабілі замер рулеткай. Вымярэнне пацвердзіла, што насупраць выканкама плошча шырэйшая за 50 метраў. Гэта значыць, на ёй ёсць месца, дзе пікетаванне не супярэчыць закону.

Тым не меньш, суддзя Уладзімір Сцяпанаў не задаволіў скаргу Ю. Ляшэнкі. Суддзя пастанавіў, што грамадзянін, жадаючы пікетаваць на плошчы, павінен быў указаць у заяве, што будзе рабіць гэта далей 50 м ад выканкама. Зараз Ю. Ляшэнка чакае матывіровачную частку судовай пастановы, пасля чаго будзе вырашаць свае далейшыя дзеянні па гэтым пытанні.

Ю. Ляшэнка лічыць, што судовы працэс прынёс і станоўчы вынік: у судзе пацверджана, што масавае мерапрымства можна быць дазволена не толькі на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, а ў любым месцы – не бліжэй за 50 м ад аб'ектаў, вызначаных законам.

gomelcivil.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства