viasna on patreon

Бабруйск: Сябра СПБ судзіцца з адміністрацыяй заводу ТДіА з-за дыскрымінацыйных падыходаў

2015 2015-01-22T18:37:20+0300 2015-01-22T18:37:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranenka-leanid-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Леанід Бараненка, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, падаў у суд на адміністрацыю завода ТДіА, каб атрымаць грошы, якія выплочваюцца па выхадзе на пенсію згодна з калектыўнай дамовай.

-Леанід адпрацаваў на ТДіА 25 гадоў, і ў мінулым годзе выйшаў на пенсію. Але пра тое, што завод мусіў яму выплаціць аднаразовую выплату ў памеры 30 базавых велічынь, даведаўся нядаўна, - распавядае старшыня суполкі СПБ Міхаіл Кавалькоў. - Справа ў тым, што калектыўная дамова прымалася толькі паміж адміністрацыяй завода і афіцыйным прафсаюзам АСМ. Леанід Бараненка нават падаваў заяву, у якой прасіў далучыць яго да гэтай калектыўнай дамовы, нягледзячы на прафсаюзную прыналежнасць, але яго просьбу не задаволілі. З тых часоў мы часта ўздымалі тэму гэтай дыскрымінацыйнай дамовы, пісалі скаргі. Калі наша праблема дайшла да пракуратуры, пракурор Віктар Гаўрыкаў вынес адміністрацыі ТДіА пратэст. І вось тады Леанід Бараненка вырашыў падаць у суд, - дадае Міхаіл Кавалькоў.

20 студзеня суддзя Алена Манкевіч азнаёмілася са справай у прысутнасці Леаніда Бараненкі і заводскага юрысконсульта Генадзя Дзеравянкі. Пазоўнік расказаў, што юрыдычны аддзел ТДіА паспеў да гэтага моманту аспрэчыць пратэст бабруйскага пракурора ў абласной пракуратуры.

-Мне сказалі, што я не паспеў па тэрмінах, што трэба было падаць у суд адразу пасля выхаду на пенсію. Але адкуль я пра гэта ведаў? - абураецца Леанід Бараненка. - Нас паставілі ў пазіцыю "нахлебнікаў", нібыта мы, сябры СПБ, жадаем адабраць грошы ў сябраў прафсаюза АСМ. Але гэта не так, гэтыя грошы зарабілі ўсе мы, хто працуе на ТДіА. І несправядліва, што толькі з-за прыналежнасці да Свабоднага прафсаюза я не магу іх атрымаць.

Наступнае судовае пасяджэнне адбудзецца 23 студзеня.

на фота 1 - Леанід Бараненка

на фота 2 - Леанід Бараненка і Міхаіл Кавалькоў ля будынка суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства