viasna on patreon

У Брэсце адбыўся пікет, на якім узгадвалі палітзняволеных (фота)

2014 2014-12-10T18:12:45+0300 2014-12-10T18:12:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-piket-10sneznia-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двухгадзінная акцыя, прымеркаваная да гадавіны прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, адбылася ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і была адзінай у Беларусі, на якую был атрыманы дазвол мясцовых уладаў.      

Як і абяцаў адзін з арганізатараў пікета, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, галоўнай мэтай мерапрыемства сталася прыцягненне ўвагі грамадскасці да наяўнасці ў Беларусі палітычных зняволеных. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты, на якіх былі змешчаны фотаздымкі Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Эдуарда Лобава і Мікалая Дзядка, што адбываюць пакаранне і прызнаныя палітвязнямі.

У марозны дзень людзей у парку няшмат: пераважна гэта былі пенсіянеры і бацькі з малымі дзецьмі. Тым не менш, арганізатары пікета лічаць гэтую пляцоўку куды больш прыдатнай для правядзення масавых мерапрыемстваў, чым стадыён “Лакаматыў” (як гэта было раней), што месціцца ў зусім аддаленым і глухім раёне Брэста.  

Таксама побач з месцам правядзення пікета можна было ўбачыць супрацоўнікаў міліцыі і людзей ў цывільным, якія вельмі ўважліва сачылі за падзеяй. Напрыканцы мерапрыемства да пікетоўцаў завітаў супрацоўнік гарыканкама, які адзначыў, што палітзняволеных у Беларусі няма, а таксама зрабіў заўвагу, што падчас акцыі выкарыстоўваецца незарэгістраваная сімволіка. Аднак пасля атрымання тлумачэнняў з боку ўдзельнікаў пікета, што гэта не сімволіка, а назва грамадзянскай ініцыятывы, больш пытанняў не было і акцыя скончылася без інцыдэнтаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства