viasna on patreon

У Баранавічах віншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

2014 2014-12-10T16:28:34+0300 2014-12-10T16:28:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-dzen-pravv-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Актывісты раздавалі грамадзянам кніжачкі з тэкстам Дэкларацыі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя праваабарончай тэматыцы.

– Артыкул 19 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і артыкул 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць права кожнага чалавека на свабоду поглядаў, перакананняў і на іх свабоднае выказванне. Таму мы сёння, 10 снежня, вырашылі павіншаваць нашых жыхароў горада Баранавічы з Міжнародным днём правоў чалавека. Падчас сустрэч на вуліцы мы не толькі віншавалі людзей са святам, але і дыскутавалі па праблемах кантрактнай сістэмы, пасіўнасці дзяржаўных прафсаюзаў, безабароннасці працоўных і іх няўменні адстойваць свае правы. Абсалютная большасць людзей прыязна ўспрымалі нашу дзейнасць і падкрэслівалі, што ў працоўных сёння ёсць толькі абавязкі, а правоў няма, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства