viasna on patreon

З-за адсутнасці Антона Меха разгляд ягонай справы не адбыўся

2014 2014-12-05T15:41:46+0300 2014-12-05T15:41:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh-anton.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Мех быў выкліканы ў камісію па справе непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме па адміністрацыйнай справе яго 17-гадовага сына Антона, які адсутнічае ў Беларусі па прычыне навучання за мяжой. На камісіі павінен быў разглядацца пратакол правапарушэння, які склалі супрацоўнікі міліцыі Свіслачы на Антона за яго прысутнасць на ўшанаванні памяці ўдзельнікаў паўстання 1963 года. Антон Мех абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На просьбу Алеся Меха, каб паседжанне камісіі адбывалася па-беларуску, старшыня камісіі Аляксандр Кананчук адказаў, што не можа думаць па-беларуску і размаўляць.

Алесь Мех звярнуўся да прадстаўніка пракуратуры, каб яна ўважліва перагледзела матэрыялы справы і ацпаніла іх на адпаведнасць закону, у тым ліку – складанне пратаколу без прысутнасці Антона. Таксама ён заявіў пра неабходнасць прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія складалі пратакол, на паседжанні камісіі і ўдзеле іх у працэсе ў якасці сведкаў.

Камісія ў рэшце рэшт вырашыла ў адсутнасць Антона Меха ягоную справу не разглядаць. Было заяўлена, што самога Антона будуць шукаць з дапамогай міліцыі, каб даставіць на паседжанне камісіі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства