viasna on patreon

Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы

2014 2014-11-21T20:26:41+0300 2014-11-21T20:26:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hilmanovich_uladzimer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч. Фота: svaboda.org

Уладзімір Хільмановіч. Фота: svaboda.org

Удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў у Свіслачы 26 кастрычніка бягучага года, працягваюць абвінавачваць у адміністрацыйным правапарушэнні. 21 лістапада праваабаронцу і публіцысту Уладзіміру Хільмановічу патэлефанаваў супрацоўнік Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што ў дачыненні да яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Потым гэты прадстаўнік міліцыі прыехаў да Хільмановіча дадому, азнаёміў з пратаколам правапарушэння і склаў пратакол апытання. Пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне склаў начальнік ООПП Свіслацкага РАУС маёр міліцыі Віктар Ганчарэвіч. У віну Хільмановічу ставіцца таксама фатаграфаванне на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

   Праваабаронцу цяпер чакае суд за “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” паводле артыкулу 23.34, частка 3 КаАП. Хільмановіч атрымаў позву на панядзелак 24 лістапада на 14-ю гадзіну ў Ленінскі РАУС. У гэты ж дзень збіраюцца судзіць паводле аналагічных пратаколаў журналіста Міхаіла Карневіча, прафесара Алеся Астроўскага і грамадска-палітычных актывістаў Ежы Грыгенчу і Віталя Лопасава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства