viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Сяргея Лазенкі

2014 2014-11-19T23:50:00+0300 2014-11-20T01:17:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне права на мірны сход і атрыманне інфармацыі сябра Партыі БНФ Сяргея Лазенкі. Індывідуальны зварот актывіст накіраваў у 2008 годзе.

Сяргей Лазенка быў затрыманы ў жніўні 2007 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства – сход гарадской арганізацыі Партыі БНФ у офісе партыі ў Брэсце. Акрамя С. Лазенкі тады былі затрыманы яшчэ 24 чалавекі, сярод якіх -- палітык Павел Севярынец, які прэзентаваў сваю новую кнігу “Лісты з лесу”. Праваабаронца Раман Кісляк нагадаў, што затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна, большасць – пакараныя штрафамі, а Павел Севярынец і Андрэй Шарэнда атрымалі адміністрацыйныя арышты.

Сяргей Лазенка сваё пакаранне аспрэчваў у беларускіх судах, але, не атрымаўшы станоўчага рашэння, звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства