viasna on patreon

Салігорск: пасьля суду ў кватэры актывіста правялі ператрус

2014 2014-09-30T07:07:24+0300 2014-09-30T07:07:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus1.jpg

Уладзімер Лемеш апавёў карэспандэнту Свабоды, што пасьля суду міліцыянты яго павезьлі дадому, дзе адзін супрацоўнік у цывільным і двое ў міліцэйскай форме правялі агляд ягонага пакою.

 «Яны мелі афіцыйны дазвол, паперу на агляд. Гэта нібыта зьвязана з тым, што зьбіраюцца завесьці справу за акт вандалізму над знакам, які знаходзіцца ва ўезьдзе ў горад. Гэтыя літары „Салігорск“ былі нібыта перафарбаваныя ў бел-чырвона-белы колер. Яны не пакінулі ніякай паперы, што ў мяне праходзіў гэты агляд. Але ў мяне канфіскавалі рэчы, якія не мелі ніякага дачыненьня да справы: бел-чырвона-белы сьцяг, кнігу Алеся Бяляцкага, нейкія матэрыялы з прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году. Дарэчы, мне таксама так і ня выдалі копію пратаколу майго затрыманьня».

Карэспандэнт: «Як вы тлумачыце затрыманьне, штраф і агляд кватэры?»

Лемеш: «У Салігорску апошнія месяцы была вельмі вялікая актыўнасьць, раздаваліся газэты, улёткі, былі налепкі, вывешваліся сьцягі, пафарбавалі гэты знак на ўезьдзе ў горад. Відаць, міліцыя атрымала загад спыніць гэтую актыўнасьць. Вось яны і кінуліся выконваць гэты загад».

29 верасьня салігорскі суд пакараў штрафам у 300 тысяч рублёў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзімера Лемеша, якога зьвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Паводле міліцыянтаў, якія выступілі сьведкамі ў судзе, актывіст «ішоў па вуліцы і гучна лаяўся матам».

Уладзімера Лемеша затрымалі людзі ў цывільным 27 верасьня каля свайго дома ў Салігорску. «Выйшаў па хлеб у краму, затрымалі, вязуць у РАУС», — напісаў у Фэйсбуку Ўладзімер.

Два дні ён правёў у пастарунку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства