viasna on patreon

Баранавічы: 40 % прыняўшых удзел у галасаванні чытачоў “Intex-press” паведамілі, што могуць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы

2014 2014-09-05T22:07:33+0300 2014-09-05T22:08:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mova-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” завяршыла апытанне наведвальнікаў свайго сайта, у якім прынялі ўдзел 214 чалавек. На пытанне папулярнай газеты ў горадзе “Вы аддалі б сваё дзіця ў беларускамоўны клас?” станоўча адказалі 40,1% чытачоў сайта, а 32,2 % паведамілі, што ім дастаткова рускай мовы. 23,7 % прыхільнікаў газеты адзначылі, што яны супраць навучання па-беларуску сваіх дзяцей, бо пасля школы яны не змогуць вучыцца далей. І толькі каля 4 % сказалі, што ім усё роўна ці выказалі іншае меркаванне.

– Мы добра ведаем, што вялікая колькасць жыхароў нашага горада жадаюць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску. Але ў гэтым 2014/2015 навучальным годзе чыноўнікі ў нас зачынілі апошні беларускамоўны клас, і атрымаць сярэднюю адукацыю па-беларуску ў Баранавічах цяпер проста немагчыма. Такім бацькам трэба аб’ядноўвацца, каб калектыўна адстойваць свае правы на навучанне на роднай мове, – адзначыла грамадская актывістка Таццяна Малашчанка.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства