viasna on patreon

КДБ хоча ведаць медычныя таямніцы беларусаў

2014 2014-08-11T18:48:21+0300 2014-08-11T18:48:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil-zharko.jpg
Міністр аховы здароўя Васіль Жарко

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко

Спецслужбам дазволілі атрымліваць інфармацыю, якая з'яўляецца медыцынскай таямніцай.

Адпаведны дакумент публікуе блогер d-zholik.

Паводле яго, кіраўніцтва КДБ паскардзілася ў Міністэрства аховы здароўя на праблемы з атрыманнем у лячэбных установах краіны звестак медыцынскага характару ў дачыненні да пацыентаў, якія чымсьці не дагадзілі ўстанове. Міністр Васілій Жарко зразумеў становішча, і праз некалькі дзён ва ўсе органы і ўстановы аховы здароўя быў разасланы ліст з указаннем аб няўхільным выкананні запытаў органаў дзяржаўнай бяспекі.

«Органы дзяржаўнай бяспекі маюць права цяпер на падставе гэтай прававой нормы запытваць і атрымліваць інфармацыю, якая ўтрымлівае медычную таямніцу, у сувязі з правядзеннем расследаванняў або судовым разбіральніцтвам», - гаворыцца ў дакуменце.

Блогер мяркуе, што міністр аховы здароўя парушае закон.

«Юрыдычны аспект палягае ў тым, што міністр асабіста загадаў медыцынскім работнікам ва ўсёй краіне парушаць закон і незаконна выдаваць КДБ інфармацыю, якая ўтрымлівае медычную таямніцу пацыентаў», - піша ён.

Загад Мінздароўя аб выкананні патрабаванняў КДБ (с.1)
Загад Мінздароўя аб выкананні патрабаванняў КДБ (с.2)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства