viasna on patreon

Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет ў патрымку палітычных зняволеных

2014 2014-08-03T19:01:39+0300 2014-08-03T19:01:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garvykankam-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарадская ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня, мэта якога – патрабаванне вызвалення палітычных вязняў. Чыноўнік лічыць, што заяўнік парушыў п. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2011г. № 308-З) і п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэд. рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Сяргей Гоўша лічыць, што гэта ў Баранавічах трафарэтны адказ прадстаўнікоў улады на заявы грамадзян, каб забараніць непаджаданыя масавыя мерапрыемствы.

– Я хацеў нагадаць грамадзянам горада прозвішчы сямі палітвязняў нашай краіны. Зразумела, што мне забаранілі пікет не таму, што я няправільна склаў заяўку, а таму, што прадстаўнікі ўлады лічаць, што ў нас няма палітычных вязняў, а толькі крымінальнікі, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Усе папярэднія пікеты у 2011-2013гг., прысвечаныя вызваленню палітвязняў, былі таксама забаронены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства