Брэст: старшыня гарадскога савета дэпутатаў лічыць непатрэбным даваць інфармацыю пра графік сустрэч з выбаршчыкамі
Пра гэта кіраўнік прадстаўнічага органу Мікалай Красоўскі паведаміў у сваім адказе на запыт актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.
У гэтым лісце спадар Красоўскі тлумачыць, што ўся неабходная інфармацыя пра дзейнасць дэпутатаў гарсавета ёсць на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама, а таму патрэбы ў дадатковых звестках няма.”На сайце city.brest.by размешчана поўная інфарамцыя аб дэпутатах гарадскога савета: прозвішча, імя, імя па бацьку дэпутата, пасада, кантактны тэлефон, нумар выбарчай акругі, апісанне мяжы акругаў”, - адзначаецца ў адказе старшыі мясцовага дэпутацкага корпусу. Таксама Мікалай Красоўскі спасылаецца на тое, што народныя абраннікі выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з артыкулам 19 Закона “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” і згодна з графікам адзін раз на месяц прымаюць грамадзян. Пры гэтым старшыня Брэсцкага гарсавета паведамляе пра “гнуткасць і нявызначанасць” графіка ў сувязі з тым, што ў адзін канкрэтны дзень не ўсе грамадзяне могуць трапіць да дэпутата.
Між тым актывісты грамадзянскай ініціятывы “Сацыяльны офіс” прпапанвалі дэпутатам скарыстацца досведам сваім калег у Гродна і змясціць на сайце не толькі асноўныя асабістыя дадзеныя, але і непасрэдна сам графік прыёма грамадзян і месца сустрэч. “Вельмі шкада, што нашы дэпутаты не схільныя да дыялогу з выбаршчыкамі ў адрозненні ад гродзенскіх народных абраннікаў, - пракаментаваў гэты адказ актывіст “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч. – З ліста старшыні гарсавета я раблю выснову, што прыём грамадзян – таямнічая інфармацыя і, выглядае, што нашым дэпутатам ёсць што хаваць і, калі яны не хочуць паведамляць публічна пра месцы сустрэч з грамадзянамі”.