viasna on patreon

Чыноўнік журналісту: Не буду даваць інфармацыю, і наогул не жадаю з вамі размаўляць

2014 2014-05-30T17:28:00+0300 2014-06-04T13:30:14+0300 be

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чылік адмовіла незалежнай рэгіянальнай газеце “Intex-press” у інфармацыі.

Карэспандэнт газеты Арцём Гарбацэвіч 27 траўня звярнуўся да Таццяны Чылік з пытаннем, у колькі абышлося гарадскому бюджэту трохдзённае свята горада, колькі каштавалі феерверк і прыезд у Баранавічы беларускага фіналіста Еўрабачання Тэо.

Чыноўніца ў бесцырымоннай форме адмовіла карэспандэнту ў інфармацыі. "Я не буду даваць вашай газеце інфармацыю, таму што не жадаю з вамі наогул размаўляць", - сказала супрацоўніца гарадской адміністрацыі. 

Карэспандэнту “IP” давялося выслухоўваць абразлівыя выпады чыноўніцы на адрас незалежнага выдання, якое, на думку Чылік, "скажае інфармацыю". А вось грамадска значную інфармацыю, якую маюць права ведаць чытачы газеты, за чые падаткі і фармуецца бюджэт, грошы якога ідуць, як на свята горада, так і на заробную плату спадарыне Чылік, даваць адмовілася.

"Я нядаўна працую ў выданні і, шчыра кажучы, быў збянтэжаны і вельмі шакаваны, што так можа размаўляць чыноўнік. Абсалютная непавага да закона аб СМІ, не кажучы ўжо пра стаўленне да суразмоўцы! Хоць яна - прадстаўнік улады", - пракаментаваў сітуацыю ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”  журналіст “Intex-press”.

Па пытаннях правядзення свята горада газета накіравала ў гарвыканкам пісьмовы запыт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства