viasna on patreon

Бабруйск: Яшчэ з адным сябрам СПБ не працягнуты працоўны кантракт

2014 2014-05-06T16:57:19+0300 2014-05-06T16:57:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае паступова пазбаўляцца ад сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Робіцца гэта вельмі проста - пасля заканчэння тэрміна з няўгоднымі не працягваецца кантракт. Нагадаем, у гэтым годзе не працягнулі кантракт з "свабодаўцам" Аляксандрам Мікітка, у мінулым страцілі працу наладчыкі Дзмітрый Курмаз і Дзмітрый Сакалоўскі, слесар Сяргей Пічугоў.

Пятага траўня яшчэ адзін сябра пярвічкі СПБ, грузчык складметала АМТС Віктар Осіпаў даведаўся, што з ім таксама не працягнуты кантракт. Дагэтуль ён атрымаў на рукі апавяшчэнне, што тэрмін яго працоўнага кантракта заканчваецца 30 красавіка.

-У Віктара Осіпава ў калектыве вельмі добрая рэпутацыя, таму яго калегі адразу звярнуліся да дырэктара завода Аляксандра Аграновіча з хадатайніцтвам, - распавядае старшыня пярвічкі СПБ Міхаіл Кавалькоў. - Яны прасілі, каб Віктару працягнулі кантракт. Таксама вельмі добрую характарыстыку яму напісаў начальнік аддзела Алег Кавалевіч. Але, на жаль, гэта не паўплывала на намесніка дырэктара па кадрах і ідэалагічнай працы Уладзіміра Елісеенка. А менавіта ён адзін прымаў гэтае рашэнне, у мяне ёсць арыгінал апавяшчэння з яго подпісам.

Міхаіл Кавалькоў лічыць, што прычына непрацягнення кантракта з Віктарам Осіпавым, гэта яго ўдзел у сакавіцкай галадоўцы і ўвогуле сяброўства ў СПБ.

- Пазбаўляюцца ад самых актыўных "свабодаўцаў", і нас усё меньш. У суполцы застаюцца тыя, хто настроены па-баявому, гатовы ісці да канца. Яны і так ужо шмат перажылі, шмат здзекаў з боку завадской адміністрацыі. Што тычыцца ўзнаўлення Віктара Осіпава праз суд, тут шанцаў вельмі мала, але паспрабаваць было б варта, - каментуе сітуацыю Міхаіл Кавалькоў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства