viasna on patreon

Баранавічы: кандыдат працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы

2014 2014-03-13T11:34:02+0300 2014-03-13T11:34:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў па Баранавіцкай Заходняй выбарчай акрузе №21 Мікалай Чарнавус працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы. Ён накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газеты “Наш край” заяву, у якой паведаміў, што ўнёс некаторыя змены ў сваю праграму і просіць яе надрукаваць.

– Мне паведамілі, што маю праграму паслалі ў Цэнтральную выбарчую камісію да Лідзіі Ярмошынай. Але прайшло ўжо 2 тыдні, а праграму не толькі не друкуюць, але і ніхто не робіць аніякіх прапаноў. Таму я сам ўнёс невялікія змены ў сваю праграму і патрабую яе надрукаваць. Я па-ранейшаму заклікаю грамадзян горада не галасаваць за прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса, а галасаваць за тых, хто вядзе адкрытую барацьбу з карупцыяй, якая у нас у горадзе квітнее, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Сёння Мікалай Чарнавус адзіны з 43 кандыдатаў у дэпутаты, хто спрабуе надрукаваць сваю перадвыбарчую праграму ў афіцыйнай гарадской газеце і друкарні горада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства