viasna on patreon

“Меркаванне па грамадска-значных пытаннях” бабруйчан выканкамаўцаў цікавіць выключна падчас выбараў

2014 2014-01-30T13:29:14+0300 2014-01-30T13:29:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлефонная лінія на перыяд выбарчай кампаніі будзе працаваць з панядзелка па пятніцу, па чатыры гадзіны ў дзень: з 10.00 да 12.00, і з 14.00 да 16.00.

Лінія пачынае працу з сённяшняга дня, з 30 студзеня - паведамляе сайт гарвыканкама праз рубрыку "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў". Датэлефанавацца ў гарвыканкам можна будзе па нумары 58-68-00, у адміністрацыю Ленінскага раёна па нумары 43-57-39, у адміністрацыю Першамайскага раёна па нумары 43-57-97.

Адзначаецца, што на "гарачай лініі" бабруйчане змогуць "выказаць сваё меркаванне па грамадска-значных пытаннях". Гэта ўжо трэцяя выбарчая кампанія, падчас якой у Бабруйску працуе такога кшталту лінія, звычайна на тэлефанаванні тут адказваюць супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства