viasna on patreon

Суд над «Белсатам» завершыўся. Рашэнне агучаць у панядзелак.

2014 2014-01-24T12:17:41+0300 2014-01-24T12:17:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Працэс у справе таварнага знаку «Белсат» скончыўся. Прысуд абвесцяць 27 студзеня, а 10:30 у Вярхоўным судзе – на Валадарскага 8.

Прадстаўнік «Белсату» Міхась Янчук зазначыў, што «з боку абвінавачвання аргументаў не было, аднак рашэнне прадказаць нельга». 

Нагадаем, што справу аб незаконным выкарыстанні таварнага знаку разглядае Вярхоўны суд, што не дазволіць падаць апеляцыю пасля прысуду.

Першапачатковым патрабаваннем спадара Белякова, з фірмы «БЕЛСАТплюс», было прыпыненне трансмісіі сігналу тэлебачання «Белсат» аператарамі спадарожніка «Astra». Аднак пасля першага паседжання пазоўнік змяніў патрабаванні ды жадае толькі прыпынення выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV»).

Тэлеканал зарэгістраваны ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, а тэлебачанне не транслюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і таварны знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

Фірма спадара Белякова займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання ды радыётэхнічнага абсталявання. Паводле заканадаўства, нельга блакаваць таварны знак, калі ён выкарыстоўваецца ў іншай галіне (трансляцыя і прадукцыя тэлевізійных праграмаў). Фірма «БЕЛСАТплюс» не ажыццяўляе тэлевізійнай трансляцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства