viasna on patreon

Заява БАЖ у звязку з падзеямі ва Украіне

2014 2014-01-22T09:09:21+0300 2014-01-22T09:09:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абураная гвалтам, які ў апошні час мэтанакіравана чыніцца ў адносінах да журналістаў, што асвятляюць падзеі ў Кіеве. 

 

Па падліках журналісцкіх арганізацый Украіны, у часе сутыкненняў 19-20 студзеня ў Кіеве было паранена каля 30 журналістаў. Усяго на працягу лістапада-снежня 2013 г. пацярпела больш за 50 нашых калег – у асноўным ад рук міліцыі і людзей у цывільным.

Мы канстатуем, што сітуацыя ва Украіне набліжаецца да кульмінацыйнага моманту, які будзе вызначаць далейшы шлях краіны. Зараз як ніколі і ўкраінскаму грамадству, і сусветнай супольнасці патрэбная інфармацыя пра тое, што там адбываецца. І за журналістаў гэтую працу ніхто не зробіць.

Мы заклікаем улады Украіны тэрмінова спыніць ганебную практыку ўжывання грубай сілы ў дачыненні да нашых калег.  

Мы таксама далучаемся да патрабаванняў перагледзець змены ў заканадаўства Украіны, якія істотна абмяжоўваюць не толькі грамадзянскія правы, але і свабоду слова.

Мы заклікаем журналісцкую супольнасць свету аб’яднаць галасы ў падтрымку пацярпелых і зняволеных калег, якія знаходзяцца ў эпіцэнтры падзеяў.

Ніякія запалохванні, забароны і пераслед не павінныя перашкаджаць журналістам выконваць прафесійны абавязак.

 

Прынята Праўленнем ГА “БАЖ”

21.01.2014

 

Прэсавая служба БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства