viasna on patreon

Справа Андрэя Жукаўца набліжаецца да завяршэння

2014 2014-01-22T08:45:38+0300 2014-01-22T08:45:38+0300 be

30-га студзеня Акружны суд у Беластоку разгледзіць апеляцыйную скаргу беларускага палітычнага ўцекача на прысуд, паводле якога Андрэя Жукаўца могуць зняволіць на тры гады. Яго звінавацілі нібыта ў махлярстве пры атрыманні крэдытаў у двух беларускіх банках. З гэтай нагоды 23-га студзеня ў Варшаве арганізуецца прэс-канферэнцыя.

Узровень справядлівасці ў чарговы раз кампраметуе польскую дзяржаву, кажа адзін з арганізатараў, старшыня “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец:

- Баюся, што апеляцыйны суд будзе такі ж несправядлівы, як і папярэдні раённы суд. Мы арганізоўваем гэтую прэс-канферэнцыю, каб прыцягнуць увагу палітыкаў, грамадскіх арганізацый, праваабаронцаў, каб людзі прыехалі на гэты апеляцыйны суд, каб яны сачылі за гэтым працэсам, каб нявінны чалавек не трапіў у турму.

Канферэнцыя пройдзе ў Прэс-цэнтры Foksal, Доме журналіста ў Варшаве (вул. Foksal 3/5) аб 11-ай гадзіне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства