viasna on patreon

Напярэдадні ЧС па хакеі пачынаецца кампанія за вызваленне палітвязняў

2014 2014-01-17T11:49:00+0300 2014-01-17T11:49:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitvjazni-ofis-antyprapahandy.jpg

Калі мы маем справы з адэкватным палітыкам, ён абавязкова будзе ўлічваць агульначалавечыя трэнды. Тым не менш, нават напярэдадні чэмпіянату Аляксандр Лукашэнка не звяртае ўвагі на звароты міжнародных структураў вызваліць палітычных вязняў. Зусім іншы прыклад - Расея перад Алімпіядай у Сочы. Так адказаў на пытанне пра магчымае вызваленне беларускіх палітвязняў перад чэмпіянатам свету па хакеі праваабаронца Гары Паганяйла:

- Лукашэнка дзейнічае ірацыянальна, дзейнічае ў сілу (я не выключаю гэтага) свайго хваравітага стану. І таму чакаць, нават у гэтай сітуацыі, нейкіх станоўчых рашэнняў не даводзіцца. Але, тым не менш, мы авбавязаныя зрабіць усё магчымае.

Напярэдадні прадстаўнікі партый, грамадскіх рухаў і сваякі палітвязняў пачалі кампанію за вызваленне палітвязняў з працоўнай назвай Fair play «Сумленная гульня”. Мэта кампаніі - зрабіць так, каб палітзняволеныя выйшлі на свабоду напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі. 

* * *

Прадстаўнікі партый, грамадскіх рухаў і сваякі палітвязняў пачынаюць кампанію за вызваленне палітвязняў.

Прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, журналісты, палітыкі і сваякі палітвязняў абмеркавалі, як можна выкарыстоўваць ЧС па хакеі для вызвалення палітзняволеных.

Сустрэча прайшла ў менскім офісе АГП, адзначае праваабаронца Гары Паганяйла з Беларускага Хельсінскага камітэта:

- Пакуль была вызначана неабходнаць правядзення гэтых мерапрыемстваў з тым, каб зрабіць хоць нешта, каб прымусіць урад вызваліць палітвязняў да чэмпіянату свету па хакеі. У любым выпадку нагадаць і нашым грамадзянам, і тым, ад каго гэта залежыць, што ў нас ёсць такая катэгорыя нашых грамадзян і трэба бліжэйшым часам іх вызваліць.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Анатоль Лябедзька, Антаніна Кавалёва з Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Мечыслаў Грыб з БСДП (Грамада), праваабаронцы Таццяна Равяка з праваабарончага цэнтру "Вясна", родныя і блізкія зняволеных: Наталля Пінчук , Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Вольга Завадская ды іншыя.

Пасля заканчэння абмеркавання лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў, што дэ-факта стартавала міжнародная кампанія з працоўнай назвай Fair play "Сумленная гульня". Мэта кампаніі - зрабіць так, каб палітзняволеныя выйшлі на свабоду, і гэта тое, што сёння аб'ядноўвае ўсіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства