Білборд з выявай кандыдата палітвязня Статкевіча з’явіўся паблізу беларускай мяжы
https://spring96.org/be/news/68512
2014
2014-01-17T11:47:02+0300
2014-01-17T11:47:02+0300
2014-01-17T11:47:02+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/billboard-statkevich.jpg
На ім змешчана выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!».
Гэту акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням», у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.
Акцыя прымеркавана да трэцяй гадавіны Плошчы.
Мікалай Статкевіч – адзін з кандыдатаў у прэзідэнты ў выбарах 2010 года, які быў арыштаваны пасля масавай акцыі супраць фальсіфікацыі. Тады былі арыштаваны каля 700 чалавек, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты і сябры іх выбарчых штабаў. У траўні 2011 года Міколу Статкевіча асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі.