viasna on patreon

Бабруйск: Дэмакраты вылучаюць прэтэндэнтаў

2014 2014-01-15T17:39:16+0300 2014-01-15T17:39:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-podpis-mova-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія прыхільнікі кампаніі "Гавары праўду" вылучаюць самую вялікую колькасць прэтэндэнтаў у кандытаты ў дэпутаты.
-Мы падаем дакументы на вылучэнне ў абласны і мясцовы Саветы, - кажа каардынатар кампаніі Алена Мядзведзева. - У выбарах збіраюцца ўзяць удзел 11 бабруйскіх сяброў, з іх дзевяць падалі дакументы канкрэтна на ўдзел у выбарах у гарсавет. Гэта ў асноўным, маладыя людзі. У нас нават быў цікавы выпадак: 11 студзеня Аксана Самуйлава пайшла рэгістравацца ў акруговую камісію, яна вылучаецца ў абласны Савет. Там не хацелі прымаць яе заяву, сцвярджалі, што камісія яшчэ не створана. Мы паабяцалі, што будзем скардзіцца, у тым ліку ў ЦВК, і дакументы Аксаны ўсё ж зарэгістравалі. 
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў кажа, што ад іх партыі збіраюцца вылучацца тры чалавекі. 
-Як і на парламенцкіх выбарах, наша асноўная мэта данесці да людзей партыйную праграму, інфармаваць. У нейкія цуды, звязаныя з гэтымі выбарамі, я даўно не веру, таму мы ставім рэальныя мэты. 
Старшыня партыі "Справядлівы свет" Альберт Секержыцкі таксама настроены на ўдзел у кампаніі.
-Мы будзем вылучаць двух прэтэндэнтаў у кандыдаты, ужо падалі дакументы. Хочам, каб нашы сябры таксама ўвайшлі ў склад камісій, але ці атрымаецца гэта ўсё ажыццявіць, ці прапусцяць - залежыць не ад нас.
-Галоўнае, быць актыўнымі, даносіць да людзей патрэбную інфармацыю, - лічыць старшыня мясцовай суполкі БСДП НГ Юры Грынявецкі. - Мы плануем назіраць за гэтымі выбарамі, дапамагаць калегам. Але болей хацелася б засяродзіцца на будучых прэзідэнцкіх выбарах, яны выклікаюць большую цікаўнасць.

 "ПРаваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства