viasna on patreon

Ярмошына супраць праймерыз

2014 2014-01-15T12:52:00+0300 2014-01-15T12:52:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Несанкцыянаваныя апытанні выбаршчыкаў напярэдадні або ў час галасавання з'яўляюцца не чым іншым, як рэкламнымі або прапагандысцкімі трукамі.
Такую думку выказала ў Гомелі журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, калі будуць рабіцца такія замеры, то гэта некантралявана. У выніку гэтага апытанне будзе праводзіцца некваліфікавана і з пэўнай мэтай.

«Арганізатары праймерызу змогуць падтасаваць любы вынік і потым вывесці яго як народнае волевыяўленне. Я гэтаму зусім не веру і заклікаю ўсіх астатніх не давяраць такім вынікам», - сказала Лідзія Ярмошына.

«Любы з нас можа пры жаданні заявіць усё што яму хочацца і пры гэтым сказаць, што вынікі правільныя. Так, я думаю, і будуць дзейнічаць ідэолагі гэтых працэсаў», — канстатавала яна.

Старшыня ЦВК нагадала, што права праводзіць апытанні ў сувязі з выбарамі маюць толькі арганізацыі, якія атрымалі адпаведныя дазволы ў спецыяльнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Варта адзначыць, што праймерыз, або перадвыбары, праводзяцца ў многіх дэмакратычных краінах свету, у тым ліку ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы. На іх прыхільнікі той ці іншай палітычнай сілы абіраюць свайго кандыдата з некалькіх. У многіх краінах яны праводзяцца на базе агульных выбарчых камісій.
Зрэшты, нідзе няма такога, каб кіраўніка Цэнтрвыбаркама прызначаў адзін з кандыдатаў, як тое адбываецца ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства