Старшыня Брэсцкага абласнога суда: пікет забаронены законна
Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў аб забароне пікету 4 жніўня, скіраванага ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў; рашэнне суда Бярозаўскага раёна і абласной судовай калегіі пакінута без зменаў. Тамара Сучок практычна паўтарыла слова ў слова рашэнне сваіх калегаў, адзначае праваабаронца Сяржук Русецкі:
- І Бярозаўскі раённы суд, і судовая калегія, і старшыня Брэсцкага абласнога суда прыйшлі да высновы, што рашэнне выканкаму пра небходнасць заключэння дамоў з міліцыяй, камунальнай гаспадаркай і бальніцай пры арганізацыі масавага мерапрыемства не супярэчыць Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, не паглябляючыся больш дэтальна ў самі пярэчанні, якія сведчаць пра ягоную неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў.
Паводле слоў Русецкага, праваабаронцы намераны падаць скаргу ў Вярхоўны суд, і калі там іх права на публічнае выказванне меркаванняў праз пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы не будзе абаронена, скарга будзе накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН.