Бярозаўскіх праваабаронцаў і актывістаў павіншавалі Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч і Мікалай Статкевіч
https://spring96.org/be/news/68455
2014
2014-01-14T22:23:46+0300
2014-01-14T22:23:46+0300
2014-01-14T22:23:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biar-palit-vinshavanne.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас святаў яны знайшлі час адказаць на віншаванні бярозаўскіх праваабаронцаў і актывістаў.
Алесь Бяляцкі напісаў пра тое, што ў яго ўсё нармальна, “прыцярпеўся”. Чытае, адказвае на лісты, і так бягуць дзень за днём. Паведаміў пра тое, што ў 40 кіламетрах ад Бабруйску быў хутар дзеда даволі вялікі і прыгожы, дзе нарадзіліся дзед і бацька Алеся. У 30-я гады яго калектывізавалі. Усё расцягнулі і разрабавалі. З хаты зрабілі сельсавет. “Так што, можна сказаць дома сяджу”, -- жартуе Алесь. Падзяліўся і паштоўкай Міжнароднай Амністыі, на якой выява Алеся праз турэмнае вочка.
Мікалай Аўтуховіч і Мікалай Статкевіч з доляй аптымізму пажадалі актывістам шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і добрага настрою.