viasna on patreon

Працэс у Астраўцы з доўгім перапынкам

2014 2014-01-14T13:31:25+0300 2014-01-14T13:31:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

13 студзеня адбылося судовае паседжанне па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага году па заяўленай тэме: “Карупцыянераў да адказнасці!”. Разгляд справы пачаўся у 10.30 і скончыўся праз дзве гадзіны пасля вывучэння матэрыялаў справы на этапе пачатку спрэчак бакоў. Суддзя Аляксандар Раткевіч аб’явіў перапынак да 16.00. Да абвяшчэння перапынку Уласевіч заявіў адвод складу суда, які зняў яго пытанне да прадстаўніка адказніка пра тое, якім нарматыўным актам рэгулюецца неабходнасць заключэння дамоў заяўніка пікета з міліцыяй і медустановамі на забеспячэнне правапарадку і ахову здароўя ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.

У 16 гадзін разгляд справы не ўзнавіўся. За 20 хвілін да працягу Уласевічу патэлефанавала сакратарка судовага паседжання і паведаміла, што працэс адкладаецца. Па яе словах, пра дзень працягу разгляду Мікалаю Уласевічу абяцалі паведаміць дадаткова.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства