Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: дыскрымінацыя беларускамоўных грамадзян у законатворчым працэсе, звальненне гісторыка Іны Соркінай з Гродзенскага ўніверсітэту, змены ў заканадаўстве - шматдзетных бацькоў вызваляць ад службы ў войску.
"Падзея тыдня": праваабаронцы накіравалі скаргу на дзеянні мытнікаў, якія забаранілі кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатарка кампаніі "Зробім лепш!" Анастасія Александровіч - пра поспехі трэцяга сектару ў Беларусі.
Рубрыка "Навіны палітвязняў" распавядае пра новыя факты з жыцця за кратамі.
У музычных паўзах - песні беларускага рэпера Vinsenta.
Слухаць выпуск: