viasna on patreon

Бялыніцкі раён: падаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – выклікаў кіраўнік

2014 2014-01-13T15:18:11+0300 2014-01-13T15:18:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты падалі 10 студзеня ў акруговую і тэрытарыяльную выбарчыя камісіі бялыніцкія дэмакратычныя актывісты.

Збіраць подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Бялыніцкай выбарчай акрузе №1 плануе актывіст кампаніі “Гавары праўду” Пётр Шымбалёў. Па ягоных словах, дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ён падаў у акруговую камісію 10 студзеня. 13 студзеня яму патэлефанавалі з камісіі і сказалі, што патрэбна выправіць пэўныя недахопы ў пададзеных дакументах.

“ Я сапраўды не заўважыў пэўныя недакладнасці, таму 13-га студзеня наведаў акруговую камісію і адразу ж іх выправіў, - кажа Пётр Шымбалёў. – Спадзяюся, што больш непаразуменняў з пададзенымі ў камісію дакументамі не ўзнікне”.

Тэксама 10 студзеня ў Бялыніцкую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп тры дэмакратычныя прэтэндэнты ў кандыдаты з Бялыніч. Збіраць подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдатаў у дэпутыты збіраюцца: па Мічурынскай выбарчай акрузе №7 прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду”, сябар Партыі БНФ Алег Мяцеліца, па Паркавай выбарчай акрузе №8 – актывіст “Гавары праўду” Пётр Шымбалёў, па Чырвонаармейскай №13 – яшчэ адзін прадстаўнік “Гавары праўду” Юрый Зянькоў.

Па неафіцыйнай інфармацыі, з адным з дэмакратычных актывістаў ужо правёў гутарку яго непасрэдны кіраўнік па працы, якога вельмі цікавіла, навошта актывісту трэба вылучацца кандыдатам у дэпутаты райсавета. Міжволі ўзнікае пытанне: адкуль так хутка па месцы працы з’явілася інфармацыя пра тое, што дэмакратычны актывіст падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы?

Хутчэй за ўсё, 13 студзеня падасць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Бялыніцкага райсавета яшчэ адзін мясцовы дэмакратычны актывіст. Плануецца, што ён будзе вылучаны кандыдатам па Мічурынскай выбарчай акрузе №6.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства