viasna on patreon

Месцы для збору подпісаў у Гомельскай вобласці: падалей ад будынкаў і людзей

2014 2014-01-13T14:33:43+0300 2014-01-13T14:33:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zelva-zbor-podpis-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выканкамы Гомельскай вобласці прынялі рашэнні аб месцах, забароненых для пікетаў з мэтай збору подпісаў. Так, Гомельскі гарвыканкам вызначыў, што збіраць подпісы забаронена на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, судоў, пракуратуры, прыпынкаў грамадскага транспарту, перакрыжаванняў, пешаходных пераходаў, а таксама тэрыторый арганізацый, якія «забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва».

Таксама ў Гомелі нельга збіраць подпісы на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, у якіх знаходзяцца тэлебачанні, радыё. Адлегласць у 100 метраў папала пад забарону для пікетаў ля будынкаў арганізацый аховы здароўя, на аб'ектаў правядзення масавых і спартыўных мерапрыемстваў, на тэрыторыі культавых будынкаў.

Прыкладна такія ж забароны прапісаны і ў рашэннях іншых выканкамаў вобласці. Але, напрыклад, у Рэчыцы пад забароненую адлегласць у 50 метраў трапілі выканкамы, сельсаветы, будынкі тэлебачання і радыё, суд, пракуратура, прыпынкі, установы адукацыі і так далей. 100 «забароненых» метраў аддалі ўстановам аховы здароўя, аб'ектам чыгуначнага транспарту, рынкам, гандлёвым шэрагам.

У Светлагорску ж жадаючых збіраць подпісы шляхам пікетаў «адагналі» ад будынкаў выканкамаў, судоў і так далей на адлегласць не 50, а 200 метраў.

Таксама нельга набліжацца для збору подпісаў на 50 метраў у Добрушы ад будынкаў выканкамаў, пракуратуры, суду, прыпынкаў грамадскага транспарту. Такая ж адлегласць – 50 метраў, трапіла пад забарону для збору подпісаў каля тэрыторый прадпрыемстваў раёна – парцалянавага заводу, папяровай фабрыкі, гандлёвых аб'ектаў (крамы, універмагі). У Добрушы таксама нельга збіраць подпісы паблізу чыгуначнага і аўтавакзалу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства