Пінскаму каардынатару БХД вынеслі папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi
Пiнскаму каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргею Сухаверхаму пракуратура вынесла афiцыйнае папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi.
Характэрна, што тэлефонны званок i просьба явiцца ў пракуратуру адбылiся праз дзве гадзiны пасля таго, як Сухаверхi падаў у органы выканаўчай улады дакуманты аб рэгiстрацыi сваей iнiцыятыўнай групы. Тэлефанавала i выносiла папярэджанне Супрун Людмiла Сцяпанаўна, намеснiк Пiнскага межраённага пракурора.
У той жа дзень мацi Сяргея выклiкалi па месцы працы ў Малоткавiцкую школу-iнтэрнат, дзе яе ўжо чакаў першы намеснiк старшынi Пiнскага райвыканкама Палхоўскi Iосiф Iванавiч, якi ў пагрозлiвай форме патрабаваў, каб мацi пасадзейнiчала, каб Сухаверхi забраў назад заяву аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы. "Нядобра так паразмаўлялі. Маці цэлы дзень была ў слязах", - адзначыў каардынатар аргкамітэту.