viasna on patreon

Актывicта "Маладога Фронту" адлiчаюць па палiтычных матывах?

2014 2014-01-13T09:50:59+0300 2014-01-13T09:50:59+0300 be

Сябра “Маладога Фронту” Уладзiслаў Макавецкi навучаецца ў Вiцебскiм тэхналагiчным каледжы па спецыяльнасцi дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Палiтычнай дзейнасцю Улад займаецца даўно i кiраўнiцтва каледжа папярэджвала яго пра недапушчальнасьць “грамадскай дзейнасьцi” У мiнулым годзе падчас традыцыйнай акцыi памяцi герояў Слуцкага Збройнага Чыну ён прыняў прысягу Маладога Фронту. Праз некаторы час пасля гэтага ў каледж прыйшлi невядомыя супрацоўнiкi праваахоўных ворганаў у цывiльным. 

Яны прынеслi фатаздымкi Улада с жалобнага мiтынгу i прыняцця прысягi. Пасля iх размовы хлопца выклiкалi да кiраўнiцтва каледжа i сказалi што давучыцца ў яго не атрымаецца (яму засталося вучыцца меней за паўгады) i ўвогуле прапанавалi самому забраць дакументы. Праблем з вучобай Улад нiколi не меў — таму вырашыў паспрабаваць здаць iспыты. Але на iспытах негледзячы на упэўнены адказ яго накiравалi на пераздачу па дзьвух прадметах. Кiраўнiцтва не хавае матываў гэтага рашэння.

У прыватнай размове куратар группы паведамiла прэс-службе Маладога Фронту што на жаль дапамагчы нiчым не можа, хаця i ведае пра сапраўдныя матывы. Загадчыца аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Хадасевiч Таццяна Генадзьеўна на працоўным месцы адсутнiчала, таму пачуць яе тлумачэннi наконт гэтай сiтуяцыi немагчыма. Намеснiца дырэктара па ВВП Дзевяцьярава Людмiла Мiкалаеўна i дырэктарка каледжа Гарбуз Тамара Пракоф’еўна адмаўляюць палiтычныя матывы праблем Улада, але пабрабязныя тлумачэннi даць адмовіліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства