viasna on patreon

У Гродзенскім універсітэце звольненая гісторык Іна Соркіна

2014 2014-01-13T09:34:57+0300 2014-01-13T09:34:57+0300 be

Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы звольненая з працы, пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook "Гарадзенская Бібліятэка".

Іну Соркіну звольніла Рада факультэта гісторыі, турызму і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паведамляецца, што яе месца зойме выкладчык Уладзімір Ягорычаў. Іна Валер'еўна мае тыдзень, каб падаць апеляцыю на рашэнне Рады. Цягам месяца апеляцыя будзе разгледжана рэктарам Андрэем Каралём і Радай універсітэта.

 Раней працы ў гэтым ВНУ пазбавіліся прафесар Вячаслаў Швед і гісторык Андрэй Чарнякевіч.

 Дакладныя матывіроўкі звальнення Соркінай яшчэ невядомыя, сама яна адмаўляецца ад каментароў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства