viasna on patreon

У Салігорску рашэнне ўладаў па месцах для збору подпісаў -- адносна ліберальнае

2014 2014-01-10T17:52:16+0300 2014-01-10T17:52:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Мясцоўвыя праваабаронцы расцэньваюць рашэнне ўладаў як досыць ліберальнае, улічваючы існуючыя жорсткія абмежаванні для падобных мерапрыемстваў у міжвыбарчы перыяд.

Згодна з рашэннем салігорскіх чыноўнікаў, пад забаронай для збору подпісаў апынуліся аўтавакзалы ў Салігорску ды г.п.Чырвоная Слабада, чыгуначны вакзал Салігорску, а таксама  пляцоўкі на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Такім чынам, зборшчыкі подпісаў могуць ладзіць свае пікеты на Цэнтральнай плошчы Салігорска, галоўных вуліцах горада, у гарадскіх парках ды каля буйных гандлёых кропак. Нагадаем, што паводле Выбарчага кодэксу атрыманне дазволу на правядзенне пікетавання для збору подпісаў у незабароненых месцах не патрабуецца.

З іншага боку, адзначаюць мясцовыя праваабаронцы, у суседнім Любанскім раёне спіс забароненых для збору подпісаў месцаў значна шырэйшы. Акрамя стандартных прылеглых тэрыторый каля дзяжаўных органаў у забароненую зону патрапілі таксама пляцоўкі на адлегласці менш за 50 метраў ад арганізацый, якія забяспечваюць звыклую жыццядзейнасць насельніцтва. Такім чынам, збор подпісаў каля бальніц, паліклінік, садкоў, школ, прадпрыестваў вода-, цепла-, энэгразберажэння ды каля маршрутаў грамадскага транспарту на Любаншчыне забаронены.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства