viasna on patreon

Бабруйск: Вызначаны месцы, забароненыя для пікетаванняў з мэтай збору подпісаў

2014 2014-01-10T13:40:12+0300 2014-01-10T13:40:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbor_podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі гарвыканкам апублікаваў спіс месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў. Табуяваныя кропкі застаюцца нязменнымі, калі параўнаць з апошнімі выбарчымі кампаніямі, а значыць, такімі ж нязручнымі для зборшчыкаў подпісаў: амаль усе шматлюдныя месцы Бабруйска трапляюць пад забарону.

Традыцыйна пікетаванні нельга будзе праводзіць на двух гарадскіх плошчах – імя Леніна і Перамогі. Таксама пад забаронай рэдакцыі СМІ, ад іх трэба трымацца на адлегласці ў 200 метраў.

Дыстанцыя ў 50 метраў вызначана для аб’ектаў чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, будынкаў прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (транспарт, прадпрыемствы –вода, -цепла і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі). Дыстанцыя ў 100 метраў вызначана для будынкаў арганізацый аховы здароўя.

Інфармаваць насельніцва аб забароненых для пікетаванняў месцах даручана аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі. Кантраляваць працэс будзе намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Маркачоў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства