viasna on patreon

Канцэрт Касі Камоцкай у Менску забаронены

2014 2014-01-09T19:15:00+0300 2014-01-10T11:18:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamockaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кася Камоцкая. Фота: budzma.org

Кася Камоцкая. Фота: budzma.org

Сытуацыя з канцэртам Касі Камоцкай застаецца нявысьветленай за дзень да выступу, паведамляе сайт tuzin.fm.

Квіткі на яе канцэрт працягваюць прадавацца на сайце Kvitki.by, у той жа час згадка пра гэтае мерапрыемства адсутнічае на сайце КЗ «Менск». Блогер Севярын Квяткоўскі напісаў у сваім Facebook, што канцэрт так і ня быў дазволены.

Кася паведаміла музычнаму парталу, што яе выступ быў узгоднены зь менскімі ўладамі: "Па той інфармацыі, якую перадалі мне, на канцэрт няма дазволу, нягледзячы на атрыманьне гастрольнага пасьведчаньня ад аддзьдзелу ідэалёгіі Менгарвыканкаму. Адміністрацыя КЗ “Менск” заявіла, што падпарадкоўваецца не выканкаму, а адміністрацыі прэзыдэнта і не дала дазвол на правядзеньне. Арганізатар сказаў, што будзе шукаць новую залю".

Арганізатар выступу Павал Кашырын сказаў, што канцэрта ў малой залі КЗ Менск Касі Камоцкай сапраўды ня будзе. “Мы ня здолелі канчаткова дамовіцца з заляй. Былі спробы дамовіцца з іншымі месцамі, але яны плёну не прынесьлі. Новай даты і новага месца канцэрту няма".

Выступ сьпявачкі меўся быць першым афіцыйным канцэртам у Менску за апошнія 10 гадоў. Мінулы раз Кася давала сольны канцэрт на вялікай сцэне ў кастрычніку 2004-га ў Доме літаратара (той выступ выйшаў на CD пад назвай «Новае Неба — Акустыка»). Першапачаткова канцэрт у малой залі КЗ «Менск» плянаваўся на 26 лістапада, але праз тое, што гастрольнае пасьведчаньне было атрымана запозна, быў перанесены на 10 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства